79-гадовы кіроўца квадрацыкла загінуў у ДТЗ у Калінкавіцкім раёне. 21.by

79-гадовы кіроўца квадрацыкла загінуў у ДТЗ у Калінкавіцкім раёне

21.06.2017 13:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота ДАІ Гомельскай вобласці

У Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны ў ДТЗ загінуў 79-гадовы кіроўца квадрацыкла. Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 20 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Пенсіянер на квадрацыкле ехаў па аўтадарозе Калінкавічы — Брагін — Камарын. Там з ім сутыкнуўся "Фальксваген" пад кіраўніцтвам мінчука. Аўтамабіль ехаў у спадарожным напрамку. У выніку ДТЗ 79-гадовы квадрацыкліст памёр ад атрыманых траўмаў. Вядома, што загінулы быў у шлеме.

дарэчы, смяротная аўтааварыя здарылася ў гэты ж дзень каля вёскі Гародзічы Калінкавіцкага раёна. Каля 17.40 39-гадовы кіроўца "Урала" не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Аўтамабіль урэзаўся ў дрэва, і кіроўца загінуў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота ДАІ Гомельскай вобласці У Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны ў ДТЗ загінуў 79-гадовы кіроўца квадрацыкла. Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 20 чэрвеня,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика