У Капыльскім раёне ў ДТЗ загінулі тры чалавекі. 21.by

У Капыльскім раёне ў ДТЗ загінулі тры чалавекі

21.06.2017 13:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd-mo.gov.by

Увечары 20 чэрвеня ў Капыльскім раёне Міншчыны здарылася аўтааварыя са  смяротным вынікам: загінулі тры чалавекі. 

Як паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, ДТЗ адбылося на 13-м км аўтадарогі Капыль-Нясвіж. У аўтамабілі "Фальксваген Пасат" ехалі тры чалавекі. На закругленні дарогі кіроўца не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль занесла і выкінула на ўзбочыну дарогі. Там машына ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва. Пры аўтааварыі на месцы загінулі 41-гадовы кіроўца, 41-гадовы пасажыр і 40-гадовая пасажырка. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, ні кіроўца, ні пасажыры не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. ДАІ Мінскай вобласці адзначае, што мужчына за рулём не меў пасведчання кіроўцы (быў пазбаўлены да 2019 года).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd-mo.gov.by Увечары 20 чэрвеня ў Капыльскім раёне Міншчыны здарылася аўтааварыя са  смяротным вынікам: загінулі тры чалавекі.  Як паведамляе прэс-служба УУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика