У Віцебску дзяўчынка выпала з балкона 6-га паверха
26.06.2017 22:08
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: sb.by У Віцебску дзяўчынка выпала з балкона 6-га паверха жылога дома. Яна памерла ў бальніцы. Дзіцяці быў 1 год і 9 месяцаў. Як паведаміла парталу афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, трагічнае здарэнне адбылося ў мікрараёне Білева 24 чэрвеня. У кватэры ў розных пакоях былі маці дзяўчынкі і яе сужыцель. Дзеці — 3,5-гадовы сын і загінулая дачка ў той момант знаходзіліся без нагляду. Адзначаецца, што сям’я характарызуецца здавальняюча, “дзеці не знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы”. Следчы камітэт праводзіць праверку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: sb.by У Віцебску дзяўчынка выпала з балкона 6-га паверха жылога дома. Яна памерла ў бальніцы. Дзіцяці быў 1 год і 9 месяцаў. Як паведаміла... |
|