28 чэрвеня ў Беларусі чакаюцца навальніцы, парывісты вецер і да +32 градусаў. 21.by

28 чэрвеня ў Беларусі чакаюцца навальніцы, парывісты вецер і да +32 градусаў

27.06.2017 22:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі на 28 чэрвеня ў Беларусі. Прычынай сталі навальніцы і шквалісты вецер, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пераменная воблачнасць. Уначы — пераважна без ападкаў, зранку і ўдзень па захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы. 

Уначы вецер будзе няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні, паўднёвы 5-10 метраў за секунду. Пры навальніцах месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы чакаецца ў дыяпазоне +6...+12 градусаў, па паўднёвым захадзе будзе 13-16 градусаў цяпла. Удзень слупок тэрмометра падымецца да 20-26 вышэй за нуль. Найбольш цёпла будзе па паўднёвым захадзе краіны: там паветра прагрэецца да +32 градусаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі на 28 чэрвеня ў Беларусі. Прычынай сталі навальніцы і шквалісты вецер, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика