У Брэсце рабочы зваліўся з вышыні 9,5 м
28.06.2017 19:46
—
Разное
|
Фота: СК У Брэсце 27 чэрвеня каля 14.30 56-гадовы страхар зваліўся з вышыні трэцяга паверху. Цяпер Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта вядзе праверку па гэтым факце, паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова. Мужчына займаўся рамонтам гаўбцоў у доме на вуліцы Гогаля. Падчас працы ён знаходзіўся на пляцоўцы металічных будаўнічых рыштаванняў — на вышыні каля 9,5 метраў. Пры падзенні ён атрымаў шматлікія цялесныя траўмы. У вельмі цяжкім стане мужчыну шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной лякарні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: СК У Брэсце 27 чэрвеня каля 14.30 56-гадовы страхар зваліўся з вышыні трэцяга паверху. Цяпер Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта вядзе праверку па гэтым...
|
|