Лунінецкага валютчыка злавілі пры незаконным абмене падчас клубнічнага буму
28.06.2017 19:46
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА У Лунінецкім раёне падчас клубнічнага буму супрацоўнікі фінансавай міліцыі пры падтрымцы АМАПа затрымалі валютчыка падчас незаконнай угоды. Падрабязнасці здарэння агенцтву Затрыманне адбылося на пачатку чэрвеня каля закупачнай пляцоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі ў вёсцы Дварэц. 43-гадовы індывідуальны прадпрымальнік незаконна мяняў валюту. Падчас праверачнай закупкі, як заяўляюць праваахоўнікі, мужычна абмяняў 1500 долараў і 80 тысяч расійскіх рублёў на беларускія грошы. Пры асабістым даглядзе ў яго знайшлі грошы ў рознай валюце на агульную суму 20 тысяч долараў у эквіваленце. Супрацоўнікі фінансавай міліцыі выявілі, што прадпрымальнік сістэматычна займаўся незаконнымі валютна-абменнымі аперацыямі. З кастрычніка 2016 года па чэрвень 2017-га ад такой дзейнасці ён атрымаў даход у суме больш за 27 тысяч рублёў. На гэтуюу суму накладзены арышт. Лунінецкі райаддзел Следчага камітэта пачаў на мужчыну крымінальную справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яму пагражае штраф, або арышт на тэрмін да 6 месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Лунінецкім раёне падчас клубнічнага буму супрацоўнікі фінансавай міліцыі пры падтрымцы АМАПа затрымалі валютчыка падчас незаконнай угоды.... |
|