На Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам перакулілася лодка з двума рыбакамі
30.06.2017 09:48
—
Разное
|
Фота: pixabay.com На Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам перакулілася маторная лодка з двума рыбакамі. Паведамленне пра гэта ратавальнікі атрымалі ў 21.33, інфармуе Мужчыны апынуліся ў вадзе за 1,5 кіламетра ад берага і самастойна дабрацца да яго не маглі. Сведкам здарэння стаў дырэктар будаўнічага прадпрыемства. На сваім гідрацыкле ён яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў выратаваў з вады аднаго з рыбакоў. Другога з вадасховішча дасталі падаспелыя работнікі ОСВОДа. Абодва рыбакі пражываюць у Мінску. Дзякуючы своечасовай дапамозе і выратавальным камізэлькам, апранутым на абодвух рыбаках, трагедыі удалося пазбегнуць. Медагляд выявіў, што ў шпіталізацыі мужчын няма патрэбы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com На Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам перакулілася маторная лодка з двума рыбакамі. Паведамленне пра гэта ратавальнікі атрымалі ў 21.33, інфармуе...
|
|