Фестываль “Вольнае паветра” адмяняецца — праз “эканоміку”. 21.by

Фестываль “Вольнае паветра” адмяняецца — праз “эканоміку”

03.07.2017 18:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Архіўнае фота Еўрарадыё

Фестываль “Вольнае паветра”, які павінен быў адбыцца 15 ліпеня на хутары Шаблі, адмяняецца. Пра гэта сёння абвясціў яго арганізатар Уладзімір Шаблінскі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Паводле Шаблінскага, прычынай адмены стала “эканоміка”: у ліпені было запланавана дзве буйныя імпрэзы — акустычны канцэрт Сяргея Міхалка і “Вольнае паветра”, квіткі на якое не раскупаюць, у той час як Міхалок “прадаецца” добра.

Падчас фэстывалю павінны былі выступіць групы “Ягор Zabelov Трыо”, “Аб Superbullz”, “PomidorOff”. Другой і асноўнай часткай фэстывалю павінна была стаць праграма “Народны альбом”.

Гледачам, якія набылі квіткі на “Вольнае паветра”, арганізатары абяцаюць вярнуць грошы. Па гэтых квітках яны таксама змогуць наведаць акустычны канцэрт Сяргея Міхалка 8 ліпеня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Архіўнае фота Еўрарадыё Фестываль “Вольнае паветра”, які павінен быў адбыцца 15 ліпеня на хутары Шаблі, адмяняецца. Пра гэта сёння абвясціў яго арганізатар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика