У Гродне дзяўчынка праглынула швейную іголку
08.07.2017 06:10
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. У Гродне 15-гадовая дзяўчынка выпадкова праглынула швейную іголку. Падчас шыцця яна ўтрымлівала яе зубамі. Як піша , пацярпелую тэрмінова завезлі ў Гродзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу. Быў зроблены рэнтгеналагічны здымак, з дапамогай якога лакалізоўвалася месцазнаходжанне іголкі. Дзяўчынка якраз пачала скардзіцца на востры боль у левым баку. Іголку знайшлі ў сценцы кішэчніка. З вялікімі тэхнічнымі цяжкасцямі лекары захапілі яе шчыпцамі і вывелі з страўнікава-кішачнага тракту. Пры гэтым сценка кішэчніка не была пашкоджана. Праз суткі дзяўчынку выпісалі з бальніцы. Адзначаецца, што ў гродзенскай бальніцы гэта чацвёрты такі выпадак за апошнія пяць гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Гродне 15-гадовая дзяўчынка выпадкова праглынула швейную іголку. Падчас шыцця яна ўтрымлівала яе зубамі. Як піша “Медыцынскі веснік”,... |
|