Віноўнікамі двух ДТЗ пад Мінскам сталі лосі
09.07.2017 13:16
—
Разное
|
![]() Ілюстратыўнае фота: stena.ee За мінулыя суткі пад Мінскам адбылося два ДТЗ, віноўнікамі якіх сталі лосі. Абедзве аварыі здарыліся позна ўвечары 8 ліпеня, калі ўжо было цёмна. Прыкладна ў 22.30 на 18-м кіламетры трасы Р1 Мінск-Дзяржынск “Фольксваген-Пасат” збіў лася, які раптоўна выбег на дарогу. 28-гадовая пасажырка машыны шпіталізаваная з сур’ёзнымі траўмамі. Жывёла загінула. У той жа вечар на трасе М2 Мінск-Нацыянальны аэрапорт каля гандлёвага прадпрыемства “Віталюр” здарылася такая ж самая аварыя: лася на дарозе збіла “Мазда”. Людзі не пацярпелі, а вось машына моцна пабітая. Жывёла таксама загінула. Кіроўцы часта паведамлялі ў ДАІ, што бачылі лосяў на дарогах у ваколіцах Мінска. Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў выбіраць мінімальныя хуткасці і быць гранічна ўважлівымі, асабліва ў цёмны час сутак, перадае Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота: stena.ee За мінулыя суткі пад Мінскам адбылося два ДТЗ, віноўнікамі якіх сталі лосі. Абедзве аварыі здарыліся позна ўвечары 8 ліпеня, калі ўжо...
|
|