У Гродне грузавік збіў раварыста, кіроўца ўзяў з яго распіску і з’ехаў
13.07.2017 14:28
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. У Гродне грузавік збіў раварыста, кіроўца ўзяў з яго распіску, што прэтэнзій юнак не мае, і з’ехаў. Толькі ўвечары таго дня 15-гадовы хлопец распавёў пра здарэнне бацькам і тыя выклікалі ДАІ, быў складзены пратакол. Як інфармуе сайт , здарэнне адбылося 12 ліпеня на ўчастку дарогі, на якім ідуць рамонтныя работы. Грузавік паварочваў і зачапіў раварыста. Той стукнуўся аб пярэднюю частку машыны і ўпаў на спіну. Заплечнік, які быў на плячах, змякчыў удар. Кіроўца выйшаў з аўтамабіля, але пасля атрымання распіскі паехаў па сваіх справах. Стан пацярпелага здавальняючы. Бацькі хлопца цяпер шукаюць відавочцаў здарэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Гродне грузавік збіў раварыста, кіроўца ўзяў з яго распіску, што прэтэнзій юнак не мае, і з’ехаў. Толькі ўвечары таго дня 15-гадовы хлопец... |
|