Беларус вёз з Украіны цэнтнер сала кантрабандай
19.07.2017 10:42
—
Разное
|
![]() Фота: brest.customs.gov.by 108 кг свежага свінога сала, якое везлі кантрабандай, выявілі супрацоўнікі Брэсцкай мытні ў пункце мытнага афармлення "Олтуш", паведамляе Кантрабанду вёз 66-гадовы жыхар Маларыцкага раёна, які ехаў на аўтамабілі "Мерсэдэс" з Украіны. Пад дном багажнага аддзялення машыны мытнікі выявілі тайнік — спецыяльную металічную канструкцыю. У хованцы мужчына вёз незадэклараваныя 108 кг сала — без ветэрынарнага кантролю. На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол. А яго аўтамабіль (1989 года выпуску) да суда забралі — як сродак для правозу кантрабанды. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: brest.customs.gov.by 108 кг свежага свінога сала, якое везлі кантрабандай, выявілі супрацоўнікі Брэсцкай мытні ў пункце мытнага афармлення "Олтуш", паведамляе... |
|