Бабруйчаніна, які гвалціў 8-гадовую падчарку, асудзілі на 12 гадоў турмы. 21.by

Бабруйчаніна, які гвалціў 8-гадовую падчарку, асудзілі на 12 гадоў турмы

21.07.2017 11:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Inspired Fountain

У Бабруйску вынеслі прысуд па рэзананснай справе мужчыны, які напрацягу трох месяцаў гвалціў сваю 8-гадовую падчарку. Суд пакараў яго 12-цю гадамі пазбаўлення волі. Прысуд пакуль не набыў законны моц у сувязі з паступленнем апеляцыйных скаргаў.

Пра дэталі справы піша "Вячэрні Бабруйск". Мужчына неаднаразова гвалціў сваю 8-гадовую падчарку і здзяйсняў з ёй іншыя дзеянні сэксуальнага характару з лістапада 2016 па люты 2017 года. Усяго ўстаноўлена 11 злачынных эпізодаў.

"Сям'я складаецца з 5 чалавек: муж, жонка, двое іх сумесных дзяцей і дачка ад першага шлюбу жонкі, — распавядае следчы па асоба важных справах Бабруйскага міжраённага аддзела СК Валерый Мінянкоў. — Злачынства здзяйснялася ў дачыненні да прыёмнай дачкі. Айчым ў той перыяд не працаваў, а маці працавала пазменна і часта адсутнічала дома. Менавіта ў гэты час усё і адбывалася. 

У лютым, калі айчым чарговы раз здзейсніў свае гнюсныя дзеі, дзяўчынка не вытрымала і расказала пра ўсё маці па тэлефоне. Матуля не магла паверыць у тое, што здарылася. Падзялілася патаемным з сяброўкай. А тая, у сваю чаргу, паведаміла пра абуральны факт у міліцыю".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Inspired Fountain У Бабруйску вынеслі прысуд па рэзананснай справе мужчыны, які напрацягу трох месяцаў гвалціў сваю 8-гадовую падчарку. Суд пакараў яго 12-цю гадамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика