Пад Бераставіцай у аўтааварыі з БМВ загінулі два чалавекі
21.07.2017 20:54
—
Разное
|
![]() Фота: gaigrodno.by Аўтааварыя з трагічным вынікам адбылася зранку 21 ліпеня на аўтадарозе, якая злучае Малую Бераставіцу і Крынкі, паведамляе Паводле інфармацыі ДАІ, кіроўца БМВ няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у левы па руху кювет. Акрамя яго ў салоне аўто былі яшчэ два пасажыры. Пры аварыі два чалавекі загінулі на месцы — аднаму 26, другому 25 гадоў. 20-гадовы ўраджэнец Мінскай вобласці знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні мясцовай лякарні. Ніводзін з хлопцаў, якія знаходзіліся ў салоне БМВ, не быў прышпілены рамянямі бяспекі. Гэта паўплывала на цяжкасць траўмаў, кажуць супрацоўнікі ДАІ. Па факце ДТЗ Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaigrodno.by Аўтааварыя з трагічным вынікам адбылася зранку 21 ліпеня на аўтадарозе, якая злучае Малую Бераставіцу і Крынкі, паведамляе gaigrodno.by. Паводле... |
|