"Рок за Баброў": фестываль чэргаў мінус "Ляпіс". 21.by

"Рок за Баброў": фестываль чэргаў мінус "Ляпіс"

23.07.2017 06:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


"Рок за Баброў". Фота: Еўрарадыё

Калі ў фестываля ёсць якасны лайн-ап, але палову музыкаў ты слухаеш з чаргі па піва, дык што ты адкажаш на пытанне: "Чым табе запомніўся фестываль?" Правільна, чэргамі! І праходзілі ж гэта ў мінулым годзе, на "Року за Баброў 2016". І што зрабілі арганізатары?

Праблема чэргаў у прыбіральні вырашана геніяльна, у брытанскім стылі. Там стоечкі, у якія мужчыны нападпітку могуць справіць малую патрэбу, стаяць проста пасярод барных вуліц. На "Року за Баброў" такія стоечкі з'явіліся ў "прыбіральным" кластары. Спрацавала!

Але вось выратаваць людзей ад бясконцага стаяння на фудкорце пад пякучым сонцам не атрымалася, нягледзячы нават на тое, што колькасць "піўных" кропак павялічылі разы ў тры. Агучаная Сашам Памідоравым са сцэны лічба: 23 тысячы гледачоў — падобна, ні кроплі не перабольшаная. Пры увогуле-то нятанным квітку: 35 рублёў — лічба фантастычная. Але ў выніку, каб выпіць піва на піўным фэсце, людзям даводзілася праводзіць у чэргах гадзіны. Таксама без перабольшання.

Вы ўжо даруйце, што мы пачынаем з натуралістычных падрабязнасцяў. На самой справе, было крута: надвор'е стаяла выдатнае, музыканты выходзілі на сцэну дакладна па графіку і выкладаліся на ўсе 100%, а публіка старанна падхоплівала хіты. Але запомніцца-та фэст менавіта чэргамі...

Цягнуць далей нельга, трымайце галерэю з фотаздымкамі. А пад ёй — невялікае інтэрв'ю з лідарам "Чайфа" Уладзімірам Шахрыным і яшчэ пара слоў пра фестываль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Рок за Баброў". Фота: Еўрарадыё Калі ў фестываля ёсць якасны лайн-ап, але палову музыкаў ты слухаеш з чаргі па піва, дык што ты адкажаш на пытанне: "Чым табе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика