Сталі вядомыя падрабязнасці гібелі 5-гадовага хлопчыка ў Гомелі. 21.by

Сталі вядомыя падрабязнасці гібелі 5-гадовага хлопчыка ў Гомелі

31.07.2017 13:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

Сталі вядомыя падрабязнасці аўтааварыі ў Гомелі, калі загінуў пяцігадовы хлопчык. Як распавядала Еўрарадыё, пасля сваркі ў жонкай 29-гадовы гамяльчук у п'яным выглядзе сеў за руль аўтамабіля "Івека". Паведамлялася, што ён наехаў на 35-гадовую жонку і 5-гадовага сына. Хлопчык загінуў на месцы, жонка трапіла ў лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай.

Паводле інфармацыі сайта gomel.today, трагедыя адбылася 30 чэрвеня, у прыватным сектары ў Навабеліцкім раёне па вуліцы Герцэна. Мужчына пасля сямейна сваркі выганяў з двара грузавік, але не справіўся з кіраваннем. Машына пратараніла плот і браму. Ад удару металічная бэлька звалілася на пяцігадовае дзіця, ад чаго хлопчык загінуў.

Міліцыя паведаміла, што мужчыну затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу па двух падазрэннях — забойства і замах на забойства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Сталі вядомыя падрабязнасці аўтааварыі ў Гомелі, калі загінуў пяцігадовы хлопчык. Як распавядала Еўрарадыё, пасля сваркі ў жонкай 29-гадовы гамяльчук...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика