Re1ikt сыграе дабрачынны канцэрт у цэнтры Мінска
01.08.2017 17:16
—
Разное
|
Гурт Re1ikt Гурт Re1ikt сыграе дабрачынны канцэрт у цэнтры Мінска, падчас якога музыкі плануюць сабраць грошы для клубнага дома “Адкрытая душа”, які ладзіць сацыяльна-псіхалагічную рэабілітацыю і падтрымлівае тых, хто пакутуе на псіхічныя захворванні. Выступ адбудзецца 12 жніўня ў межах праекта “Пешаходка”. Уваход вольны. “Сёлета мы на запрашэнне арганізатараў адкрывалі праект “Пешеходка”, а цяпер нас паклікалі зайграць у Карэтным дворыку і мы вырашылі, што зладзім не проста бясплатны канцэрт для мінчан і гасцей сталіцы, але зробім нешта большае”, — кажа лідар Re1ikt бубнач Аляксандр Дземідзенка. Мінскі клубны дом “Адкрытая душа” створаны ў 2011 годзе грамадскай арганізацыяй “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў”. Ва ўстанове людзі, якія сутыкнуліся з наступствамі хваробы, атрымліваюць магчымасць вярнуцца ў свет сяброўства, сям’і, працы, занятасці, адукацыі, а таксама атрымаць доступ да сацыяльных паслуг. Збор грошай для клубнага дома ідзе Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт Re1ikt Гурт Re1ikt сыграе дабрачынны канцэрт у цэнтры Мінска, падчас якога музыкі плануюць сабраць грошы для клубнага дома “Адкрытая душа”, які ладзіць...
|
|