У Пінску дзіця выпала з акна і атрымала траўмы. 21.by

У Пінску дзіця выпала з акна і атрымала траўмы

02.08.2017 15:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

У Пінску дзіця 2014 года нараджэння выпала з акна другога паверха і атрымала траўмы. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, здарэнне адбылося каля 21-й гадзіны 31 ліпеня. Дарослыя на нейкі час пакінулі яго, разам з іншымі дзецьмі (ва ўзросце 1 і 4 гадоў), у пакоі — дзяўчынка і хлопчыкі глядзелі тэлевізар. Хлопчык змог адчыніць акно, ручка на ім дадатковымі замкамі не была абсталявана. Дзіця знаходзіцца ў бальніцы.

Праваахоўнікі праводзяць праверку, высвятляюць усе абставіны здарэння, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Следчы камітэт у чарговы раз звяртае ўвагу на праблему выпадзення дзяцей з вокнаў. Папярэдняе здарэнне адбылося ў ліпені ў Высокім у Камянецкім раёне, таксама ў шматдзетнай сям’і. 2-гадовая дзяўчынка ўпала ў акна 5-га паверха і атрымала цяжкія траўмы. Праз два тыдні яна памерла ў абласной бальніцы ў Брэсце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У Пінску дзіця 2014 года нараджэння выпала з акна другога паверха і атрымала траўмы. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Брэсцкай вобласці Марына...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика