Пасля сваркі з дзяўчынай хлопец зламаў дзевяць дарожных знакаў. 21.by

Пасля сваркі з дзяўчынай хлопец зламаў дзевяць дарожных знакаў

11.08.2017 20:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sudexpert.gov.by

Пакарабачаныя і выдраныя з зямлі дарожныя знакі знайшлі раніцай рабочыя каля вёскі Новы Свержань у Стаўбцоўскім раёне. Пра гэта яны паведамілі ў міліцыю, інфармуе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.

Выявілася, што зламыснікі сапсавалі дзевяць дарожных знакаў, прычым тры з іх не падлягалі рамонту.

На месцы здарэння эксперты выявілі сляды далоні меркаванага зламысніка. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыянты знайшлі не толькі 21-гадовага жыхар Стоўбцаў, які пакінуў свае "адбіткі" на дарожных знаках, але і яго 18-гадовага памочніка.

Старэйшы хлопец, у якога ўжо ёсць судзімасць за крадзеж, распавёў, што напярэдадні ён пасварыўся з дзяўчынай, і гэта падштурхнула яго ламаць дарожныя знакі. Сябра ж дзейнічаў з ім "за кампанію".

На абодвух маладых людзей пачалі крымінальную справу за злоснае хуліганства. Ім пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sudexpert.gov.by Пакарабачаныя і выдраныя з зямлі дарожныя знакі знайшлі раніцай рабочыя каля вёскі Новы Свержань у Стаўбцоўскім раёне. Пра гэта яны паведамілі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика