На Дрыбіншчыне патануў 14-гадовы падлетак
14.08.2017 13:16
—
Разное
|
Фота: sk.gov.by Дрыбінскі райаддзел 13 жніўня каля 13-й гадзіны падлетак разам з сям'ёй прыехаў з вёскі Пудоўня Дрыбінскага раёна на раку Бася паміж вёскамі Новаждановічы і Яськаўшчына. Сям'я адпачывала на беразе, а хлопчык хадзіў па вадзе ўздоўж берага. Плаваць падлетак не ўмеў. Берагі ракі маюць стромкія схілы і рэзкія перапады глыбіняў. У нейкі момант хлопчык проста пайшоў пад ваду і знік. Выратваць сына спрабаваў бацька, але моцная плынь не дазволіла яму выратаваць дзіця. Прыкладна праз паўгадзіны цела хлопчыка дастаў з вады мужчына, які адпачываў побач. Следчыя разам з экспертамі Горацкага міжраённага аддзела правялі агляд месца здарэння. Яны прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, праводзяць апытанні сведкаў. Папярэдняй прычынай смерці дзіцяці названае закрыццё дыхальных шляхоў воднымі масамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Дрыбінскі райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце ўтаплення 14-гадовага хлопчыка на рацэ Бася ў Дрыбіне. 13 жніўня каля 13-й гадзіны... |
|