У Мінску дзеля фота хлопец павіс на гаўбцы 26-га паверха. 21.by

У Мінску дзеля фота хлопец павіс на гаўбцы 26-га паверха

14.08.2017 16:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з сацсетак

Фотаздымак хлопца, які завіс на поручнях гаўбца на 26-м паверсе, з'явіўся ў нядзелю ў сацсетках. Яго прыяцель, які знаходзіўся побач, фатаграфаваў смельчака. 

У каментары tut.by мінчанка Алена, якая выклала фота ў сацсеткі, распавяла, што кадр зроблены каля дзявятай гадзіны вечара кімсьці з жыхароў дома №140 па вуліцы Багдановіча. Дом, дзе павіс юнак, — гэта 136-ы або 138-ы. Мінчанка мяркуе, што хлопцы не жывуць у гэтым доме, бо іх бы пазнаў хтосьці з суседзяў. Гаўбец, на якім адбываецца дзеянне, грамадскі: выйсці на яго з пад'езда можа кожны.

У прэс-службе мінскай міліцыі кажуць, што такія сітуацыі бываюць рэдка. Афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі параіў у падобных выпадках набіраць нумар 102 і называць адрас, дзе гэта адбываецца. "Калі спатрэбіцца дапамога ратавальнікаў, аператыўны дзяжурны перадасць гэтую інфармацыю ў МНС", — дадаў прадстаўнік міліцыі.

Калі ўдасца высветліць асобы хлопцаў на здымку, іх могуць паставіць на ўлік у камісію па справах непаўналетніх.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з сацсетак Фотаздымак хлопца, які завіс на поручнях гаўбца на 26-м паверсе, з'явіўся ў нядзелю ў сацсетках. Яго прыяцель, які знаходзіўся побач,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика