“Белэнерга” папярэджвае пра махляроў, якія дзейнічаюць ад яго імя. 21.by

“Белэнерга” папярэджвае пра махляроў, якія дзейнічаюць ад яго імя

14.08.2017 22:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне электраэнергетыкі “Белэнерга” папярэджвае пра махляроў, якія дзейнічаюць ад яго імя. Такія выпадкі былі зафіксаваныя апошнім часам у Мінскай, Віцебскай, Гомельскай абласцях. Пасля бясплатнага агляду памяшкання зламыснікі прапануюць людзям заключыць дамову на аказанне платных паслуг. “Белэнерга” заклікае спажыўцоў “быць пільнымі і не паддавацца на хітрыкі махляроў”.

Адзначаецца, што сапраўдныя работнікі арганізацыі апранутыя ў спецвопратку, маюць пры сабе пасведчанне з фотаздымкам. Яны не прапануюць людзям на месцы заключыць дамову на аказанне паслуг. Калі ў спажыўцоў узнікла падазрэнне, што іх наведалі не сапраўдныя спецыялісты, “Белэнерга” раіць звяртацца да праваахоўнікаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне электраэнергетыкі “Белэнерга” папярэджвае пра махляроў, якія дзейнічаюць ад яго імя. Такія выпадкі былі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика