У Шуміліне на міліцыянера напаў сабака, праваахоўнік яго застрэліў
17.08.2017 12:16
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. У Шуміліне ў Віцебскай вобласці на міліцыянера напаў сабака, праваахоўнік яго застрэліў. Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, здарэнне адбылося каля 9-й гадзіны раніцы 17 жніўня. Да праваахоўнікаў звярнуўся мясцовы жыхар, які паведаміў, што не можа выйсці з дома з-за агрэсіўнага сабакі. Той кідаўся на яго. Калі на месца прыехаў участковы міліцыянер, то і на яго напаў сабака. Падкрэсліваецца, што міліцыянер неаднаразова спрабаваў адагнаць жывёлу, але яна працягвала кідацца на яго. Тады ён выкарыстаў табельную зброю і застрэліў сабаку, які, дарэчы, быў бадзяжны. Па гэтым здарэнні праводзіцца праверка. дадае, што на міліцыянера кінуўся “велізарны чорны сабака з дзікім ашчэрам і пенай з рота”. Не выключана, што ён быў шалёны. Спецыялісты ветслужбы забралі труп у Віцебск для правядзення даследаванняў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Шуміліне ў Віцебскай вобласці на міліцыянера напаў сабака, праваахоўнік яго застрэліў. Як паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама,... |
|