Доктар-педафіл у Мінску асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі
18.08.2017 15:52
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА Суд Партызанскага раёна Мінска асудзіў на 8 гадоў пазбаўлення волі лекара-анэстэзіёлага-рэаніматолага РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Мужчыну пакаралі за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетніх, паведамляе Праваахоўнікі выявілі, што ад дзеянняў доктара з 2012 па 2015 год пацярпелі восем хлопчыкаў. Свае дзеянні мужчына ажыццяўляў пры суправаджэнні дзяцей, якія перанеслі анкалагічныя захворванні,у Італію і Нямеччыну. Паездкі ладзіліся для аздараўлення. Злачынствы адбываліся не толькі на тэрыторыі замежных дзяржаваў, але і ў Беларусі. Паводле звестак праваахоўнікаў, мужчына амаль не ўжываў фізічны гвалт, а душыў волю пацярпелых. Лекар выкарыстоўваў бездапаможны стан дзяцей, карыстаючыся іх псіхічным развіццём і індывідуальна-псіхалагічнымі асаблівасцямі. Аператыўнікі МУС ва ўзаемадзеянні са Следчым камітэтам атрымалі вычарпальныя доказы віны лекара ў здзяйсненні гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару, якія лічацца асабліва цяжкімі злачынствамі. Лекару прысудзілі восем гадоў пазбаўлення волі, бо гэта максімальны тэрмін пакарання за гэтыя ўчынкі ў Італіі і Германіі. Згодна з беларускім заканадаўствам, злачынцу нельга прызначаць пакаранне больш суровае, чым тое, што прадугледжана ў краінах, дзе адбылося злачынства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Суд Партызанскага раёна Мінска асудзіў на 8 гадоў пазбаўлення волі лекара-анэстэзіёлага-рэаніматолага РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і... |
|