Пад Маладзечнам раварыстка наехала на машыну і пабіла міліцыянтаў
22.08.2017 19:58
—
Разное
|
Фота: snim.net ДТЗ з удзелам раварысткі і нерухомага аўтамабіля адбылося ў суботу, 19 жніўня, у вёсцы Маркава Маладзечанскага раёна. Як піша Выбегшы да машыны, жанчына падачыла, што ў яе аўто ўрэзалася 35-гадовая мясцовая жыхарка на ровары. Аўтамабіль пры гэтым атрымаў пашкоджанні ззаду. Раварыстка патлумачыла, што вярталася ад свайго сябра, дзе трошкі выпіла — каля 400 грамаў гарэлкі. Калі ззаду ёй пасігналіла машына, якая праязджала міма, жанчына моцна спалохалася і не заўважыла, як урэзалася ў "Форд". Супрацоўнікі ДАІ прапанавалі раварыстцы прайсці медагляд. Калі яе прывезлі ў Маладзечна, жанчына адмовілася пакідаць міліцэйскую машыну: хапала міліцыянтаў за кашулі, білася, адмаўлялася ісці ў медустанову, спрабавала збегчы ад супрацоўнікаў міліцыі. Аднак прайсці агляд ёй усё ж давялося. Раварыстку аштрафавалі за пашкоджанне машыны. Таксама на яе склалі пратакол за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Жанчыне пагражае штраф ад 2 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: snim.net ДТЗ з удзелам раварысткі і нерухомага аўтамабіля адбылося ў суботу, 19 жніўня, у вёсцы Маркава Маладзечанскага раёна. Як піша "Рэгіянальная газета",...
|
|