У Гомелі пасажыры абрабавалі таксіста
22.08.2017 22:58
—
Разное
|
Фота: taxialmaz.by Гомельскі таксіст стаў ахвярай сваіх пасажыраў, паведаміла Здарэнне адбылося ў абласным цэнтры ў ноч з 15 на 16 жніўня. Таксовец падабраў мужчын каля дома 150 па Рэчыцкім праспекце і павёз па названым яму адрасе — недалёка ад папулярнага рэстарана. На скрыжаванні вуліц Карбышава і Зорнай пасажыры прымусілі кіроўцу выйсці з аўтамабіля, збілі яго да страты прытомнасці і сышлі, забраўшы грошы, тэлефон і планшэт. Ачомаўшыся, таксовец затэлефанаваў на нумар 102 і выклікаў міліцыю. Нападнікаў вылічылі за пару гадзін. Гэта былі неаднаразова судзімыя гамяльчук і яго знаёмы з Хойнікаў. На іх пачалі крымінальную справу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: taxialmaz.by Гомельскі таксіст стаў ахвярай сваіх пасажыраў, паведаміла прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама. Здарэнне адбылося ў абласным цэнтры ў ноч з 15...
|
|