Статкевіча пасадзілі пад арышт, тэрмін выканання якога скончыўся
27.08.2017 13:22
—
Разное
|
Мікола Статкевіч Апазіцыйнага лідара Міколу Статкевіча пасадзілі на Акрэсціна, хоць тэрмін выканання пакарання для яго ўжо скончыўся. Пра гэта Яна звярнулася ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе ёй паведамілі, што Статкевіч адбывае адміністратыўнае пакаранне паводле рашэння суда, вынесенага аж у траўні. Гаворка ішла пра акцыю на 1 траўня, перад якой палітыка прэвентыўна затрымалі. Марына Адамовіч адзначае, што паводле заканадаўства тэрмін на выкананне такога пакарання складае два месяцы — то бок, Міколу Статкевіча павінны былі арыштаваць не пазней як у ліпені, а цяпер тэрмін скончыўся. Тым не менш ён змешчаны ў ізалятар. Нагадаем, што экс-кандыдата ў прэзідэнта і старшыню Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу Міколу Статкевіча затрымалі 26 жніўня каля 12.00, калі ён выйшаў з дома на сустрэчу. Марына Адамовіч звязвае гэтае затрыманне з акцыяй пратэсту, якую апазіцыя мяркуе зладзіць у Мінску 8 верасня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мікола Статкевіч Апазіцыйнага лідара Міколу Статкевіча пасадзілі на Акрэсціна, хоць тэрмін выканання пакарання для яго ўжо скончыўся. Пра гэта паведамляе жонка...
|
|