Беларусь святкуе Дзень беларускага пісьменства. 21.by

Беларусь святкуе Дзень беларускага пісьменства

02.09.2017 18:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь святкуе Дзень беларускага пісьменства

Vitebsk-region.gov.by

З гэтай нагоды беларусаў павіншаваў Аляксандр Лукашенка. Глава Беларусі назваў гэты дзень святам культуры, асветы і духоўнасці!

“Шырокія ўрачыстасці, прысвечаныя гэтай падзеі, год ад году набываюць усë больш глыбокі сэнс, бо яны вяртаюць нас да сваіх вытокаў, выклікаюць пачуццë нацыянальнай годнасці. Свята стала сведчаннем адраджэння нашых лепшых традыцый, сапраўдным сімвалам незалежнасці Беларусі”, -гаворыцца у віншавані. .

“Углядаючыся ў яе шматвяковую гісторыю, мы пераконваемся ў тым, наколькі значны ўклад зрабілі нашы славутыя землякі – асветнікі, навукоўцы, літаратары, музыканты, мастакі – у сусветную духоўна-культурную скарбніцу”, дадаў прэзідент.

Падкрэслена, што на гэты раз сталіцай святкавання Дня пісьменства стаў старажытны Полацк. Сëлета горад адзначае 1155-годдзе. Менавіта тут нарадзіўся вялікі Францыск Скарына, які 500 год таму надрукаваў першую беларускую кнігу.

“Друкаванае слова, веды, любоў да роднай зямлі былі і застаюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, яго нястрымнага імкнення да свабоднага і справядлівага жыцця, - працягваецца віншаване. - Упэўнены, што цяперашнія ўрачыстасці надоўга застануцца ў памяці і будуць натхняць нас на плëнную працу дзеля росквіту Радзімы”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З гэтай нагоды беларусаў павіншаваў Аляксандр Лукашенка. Глава Беларусі назваў гэты дзень святам культуры, асветы і духоўнасці!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика