У Свіслацкім раёне мужчына кінуў у калодзеж запалку і ён выбухнуў (фота). 21.by

У Свіслацкім раёне мужчына кінуў у калодзеж запалку і ён выбухнуў (фота)

04.09.2017 15:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: grodnonews.by

У Свіслацкім раёне мужчына кінуў ва ўласны калодзеж запалку і ён… выбухнуў. Пра гэтае незвычайнае здарэнне піша газета “Гродзенская праўда”. Паведамляецца, што жыхар вёскі Алісеевічы ў нядзелю чысціў калодзеж, паколькі на працягу некалькіх тыдняў у вады адчуваўся пах бензіну. Ён выцягнуў 20-30 вёдзер вады, а таксама пластыкавую ёмістасць, якая нагадвае бак ад бензакасілкі. Пасля гэтага ён вырашыў праверыць, ці не засталося яшчэ што ў калодзежы і кінуў запалку.

Мяркуецца, што выбух адбыўся з-за ўзгарання пароў гаручай вадкасці. Усе абставіны здарэння высвятляюць супрацоўнікі Следчага камітэта. Сайт sb.by дадае, што вяскоўца шпіталізавалі з тэрмічнымі апёкамі твару, шыі і рук I-II ступеняў (20% цела). Адзначаецца, што мужчына асвятляў запалкай калодзеж і яна выпадкова ўпала ўніз. Яго стан ацэньваюць як сярэдняй ступені цяжкасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: grodnonews.by У Свіслацкім раёне мужчына кінуў ва ўласны калодзеж запалку і ён… выбухнуў. Пра гэтае незвычайнае здарэнне піша газета “Гродзенская праўда”....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика