На Віцебшчыне на мель села яхта з нарвежцамі. 21.by

На Віцебшчыне на мель села яхта з нарвежцамі

06.09.2017 12:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Увечары 5 верасня ратавальнікі Дубровенскага раёна Віцебшчыны атрымалі паведамленне, што на мель на Дняпры села яхта. Здарэнне адбылося каля вёскі Бурая, удакладняе прэс-служба МНС.

Карабель сеў на мель за 10 м ад берага. На борце яхты, якая належыць грамадзяніну Нарвегіі, былі тры мужчыны — усе грамадзяне Нарвегіі. Адзін з іх гаворыць па-руску, таму ўдалося паразумецца.

Нарвежцы распавялі, што плывуць па Дняпры ад Смаленска ў Турцыю, праз Беларусь, Украіну і Чорнае мора.

Падарожнікі адмовіліся ад прапанаванай ежы, адзення і месца начлегу: яны паведамілі, што маюць усе неабходныя ўмовы і прадукты харчавання.

Яхту было вырашана здымаць з плыткага месца ў светлы час сутак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Увечары 5 верасня ратавальнікі Дубровенскага раёна Віцебшчыны атрымалі паведамленне, што на мель на Дняпры села яхта. Здарэнне адбылося каля вёскі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика