Каля “Барысаў-Арэны” байцы ўнутраных войск лавілі аўтамабіль без кіроўцы
06.09.2017 16:02
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА Каля “Барысаў-Арэны” байцы ўнутраных войск лавілі аўтамабіль без кіроўцы. Здарэнне адбылося падчас жнівеньскага матчу БАТЭ — “Крумкачы” (яго, як вядома, з лікам 3:2 выйгралі мінчукі). Як піша барысаўская газета , адзін з заўзятараў прыехаў на гульню на сваім аўтамабілі. Ён пакінуў машыну на паркоўцы каля стадыёна і паспяшаўся на футбол. Аднак забыўся паставіць яе на ручнік. Праз некалькі хвілін міліцыянеры заўважылі, што на паркоўцы едзе легкавік без кіроўцы. Байцы ўнутраных войск, якія забяспечвалі парадак у раёне “Барысаў-Арэны”, змаглі спыніць аўтамабіль, і ДТЗ не адбылося. Кіроўцу хутка знайшлі. Ён правільна прыпаркаваў сваю машыну і падзякаваў праваахоўнікам, інфармуе выданне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Каля “Барысаў-Арэны” байцы ўнутраных войск лавілі аўтамабіль без кіроўцы. Здарэнне адбылося падчас жнівеньскага матчу БАТЭ — “Крумкачы” (яго, як...
|
|