Па факце здарэння ў цырку-шапіто ў Заслаўі распачалі крымінальную справу. 21.by

Па факце здарэння ў цырку-шапіто ў Заслаўі распачалі крымінальную справу

08.09.2017 11:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

Па факце здарэння ў цырку-шапіто “Сірыус” у Заслаўі ў адносінах яго дырэктара распачалі крымінальную справу, артыкул — “аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі” (ч. 1 арт. 338 КК). Увечары ў чацвер, 7 верасня, падчас рассадкі людзей там абрынуліся канструкцыі глядацкай трыбуны, былі траўмаваныя 6 чалавек (двое з іх — непаўнагадовыя), у тым ліку і цяжарная жанчына. На сённяшні дзень у бальніцы знаходзіцца адзін чалавек, паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

На месцы здарэння працавалі эксперты, следчыя, ратавальнікі, праводзіцца “комплекс следчых і працэсуальных дзеянняў”. Следства вывучае дакументацыю па вырабе і эксплуатацыі цыркавога абсталявання, трыбун, па забеспячэнні тэхнікі бяспекі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia Па факце здарэння ў цырку-шапіто “Сірыус” у Заслаўі ў адносінах яго дырэктара распачалі крымінальную справу, артыкул — “аказанне паслуг, якія не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика