У Полацкай лякарні за 2 дні “згарэла” 10-гадовая дзяўчынка. 21.by

У Полацкай лякарні за 2 дні “згарэла” 10-гадовая дзяўчынка

10.09.2017 14:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ліза Рыхлёнак

У Полацкай лякарні памерла 10-гадовая дзяўчынка — Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці дзіця. Як піша TUT.by, трагедыя адбылася 2 жніўня. Ліза Рыхлёнак з аграгарадка Гараны Полацкага раёна раптоўна паскардзілася бацькам на боль у грудной клетцы, а затым дзяўчынцы забалеў жывот і паднялася тэмпература. Дзяўчынку даставілі ў лякарню, дзе яна “згарэла” літаральна за два дні.

Бацькі кажуць, што Ліза практычна ніколі не хварэла на сезонныя прастуды і не мела ніякіх хранічных захворванняў. Маці кажа, што медыкі не спыталі ў яе, ці мае дачка алергію на медыкаменты, у той час як дзяўчынка кепска пераносіла амаксіцылін беларускай вытворчасці.

Згодна з папярэднім заключэннем патолагаанатама, прычынай смерці Лізы Рыхлёнак стаў міякардыт неўдакладнены (міякардыт — запаленне сардэчнай мышцы, міякарда). Але канчатковае заключэнне бацькі не атрымалі: у бальніцы ім сказалі, што вынікі яны змогуць даведацца толькі праз паўтара-два месяцы.

Бацькі не выключаюць, што іх дзіця загінула ад анафілактычнага шоку.

Следчы камітэт пачаў праверку 16 жніўня, праз два тыдні пасля смерці Лізы, і падставай для стаў зварот маці і бацькі школьніцы.  Яшчэ раней яны дасылалі электронны зварот у Міністэрства аховы здароўя, але яго пераслалі на Віцебскае абласное ўпраўленне аховы здароўя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ліза Рыхлёнак У Полацкай лякарні памерла 10-гадовая дзяўчынка — Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці дзіця. Як піша TUT.by, трагедыя адбылася 2 жніўня....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика