Вяскоўца, які збіў да смерці 4-гадовую дзяўчынку, асудзілі на 20,5 года. 21.by

Вяскоўца, які збіў да смерці 4-гадовую дзяўчынку, асудзілі на 20,5 года

11.09.2017 18:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Fotolia

Вяскоўца, які збіў да смерці 4-гадовую дзяўчынку, асудзілі на 20,5 года зняволення. Такое рашэнне прыняў Магілёўскі абласны суд. 27-гадовы Ігар Бурдоў быў прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве, ён будзе адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Маці дзяўчынкі асуджаны мусіць выплаціць 10 тысяч рублёў маральнай кампенсацыі, паведамляе партал tut.by.

Трагедыя здарылася ў канцы сакавіка ў вёсцы Амховая-1. Маці дзяўчынкі была на працы, дачку пакінула са сваім сужыцелем. Мужчына пасля распавёў, што дзяўчынка яго не слухала. Ён яе біў па ўсім целе рукамі, нагамі, рамянём з металічнай спражкай і нейкім “неўстаноўленым прадметам”. Эксперты мяркуюць, што было нанесена не менш за 50 удараў, у тым ліку 13 — у галаву. З хаты Бурдоў сышоў і пакінуў збітае дзіця адно. Вярнуўся раніцай, пабачыў дзяўчынку без прытомнасці і выклікаў хуткую дапамогу. Адзначаецца, што на той момант ён быў п’яны. Дзіця ад атрыманых цяжкіх траўмаў памерла ў рэанімацыі абласной дзіцячай бальніцы.

Суд разглядаў гучную справу з канца жніўня. На папярэднім следстве мужчына гаварыў, што любіў дзяўчынку, як родную дачку, а яна называла яго татам. Суд прызначыў Ігару Бурдову такое ж пакаранне, якое прасіў пракурор. Асуджаны з прысудам не згодны і збіраецца яго абскардзіць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Fotolia Вяскоўца, які збіў да смерці 4-гадовую дзяўчынку, асудзілі на 20,5 года зняволення. Такое рашэнне прыняў Магілёўскі абласны суд. 27-гадовы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика