У Гомелі знайшлі падазроную крыніцу радыяцыі (фота). 21.by

У Гомелі знайшлі падазроную крыніцу радыяцыі (фота)

13.09.2017 16:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

У Гомелі знайшлі падазроную крыніцу радыяцыі. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося каля 13-й гадзіны 12 верасня. Работнікі прадпрыемства “Белсувязьбуд” знайшлі на даху склада свінцовы цыліндрычны кантэйнер вышынёй 13 см і дыяметрам 10 см з колбай унутры. На месца выклікалі ратавальнікаў, якія ачапілі месца ў радыусе 20 метраў. Замеры радыяцыйнага фону паказалі, што норма перавышаная ў тры разы.

Пакуль невядома, адкуль узяўся свінцовы цыліндрычны кантэйнер на даху склада прадпрыемства. На “Белсувязьбудзе” такое абсталяванне не выкарыстоўваюць. У спецыяльнай скрыні кантэйнер вывезлі з яго тэрыторыі. Дэзактывацыя месца, дзе была зроблена знаходка, не спатрэбілася.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by У Гомелі знайшлі падазроную крыніцу радыяцыі. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося каля 13-й гадзіны 12 верасня. Работнікі прадпрыемства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика