Відавочцы: На "кітайскай" будоўлі ў мінскай Веснінцы абваліліся перакрыцці
14.09.2017 22:36
—
Разное
|
Фота: tut.by Увечары 13 верасня надзвычайнае здарэнне адбылося на будоўлі гатэльна-дзелавога комплексу ў элітным раёне Веснінка (завулак Веснінскі, 14). Паводле інфармацыі партала Гэтыя гукі чулі жыхары ўсяго раёна. Адзін з іх распавёў, што работнікі будоўлі забаранялі фатаграфаваць, вакол будаўніцтва хадзілі вартаўнікі. Жыхары дамоў, размешчаных побач з будоўляй, кажуць, што машыны "хуткай дапамогі" і МНС не прыязджалі, абышлося без чалавечых ахвяраў. Заказчыкам будаўніцтва выступае кампанія "Інтэрсэрвіс" Аляксандра Шакуціна і Мікалая Вараб'я. Генпадрадчык — кітайская CITIC Construction. Архітэктурны праект распрацоўвала турэцкая BB Group. Дарэчы, сёлета гэта ўжо не першы выпадак, калі на будоўлі абвалільваюцца перакрыцці. 27 лютага паваліўся паверх на будоўлі аднаго з будынкаў комплексу «Маяк Мінска». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: tut.by Увечары 13 верасня надзвычайнае здарэнне адбылося на будоўлі гатэльна-дзелавога комплексу ў элітным раёне Веснінка (завулак Веснінскі, 14). Паводле...
|
|