Школьнікаў, што атруціліся ў санаторыі, перавялі з рэанімацыі ў звычайныя палаты
15.09.2017 17:02
—
Разное
|
Фота: tut.by Пяцярых хлопчыкаў, якія атруціліся вадкасцю для барацьбы з вошамі, перавялі з рэанімацыі Гомельскай абласной лякарні ў звычайныя палаты. Цяпер іх жыццю нічога не пагражае, піша Па словах загадчыцы дзіцячага гастраэнтэралагічнага аддзялення Гомельскай абласной лякарні Ларысы Хмылко, лекары чакаюць іх бацькоў, каб абмеркаваць выпіску дзяцей з аддзялення. Здарэнне са школьнікамі з вёскі Званец Рагачоўскага раёна адбылося 14 верасня. Яны прыехалі ў санаторый "Срэбраныя ключы" Салігорскага раёна і чымстці атруціліся. Паводле ўдакладненых звестак, дзецям было ад сямі да 12 гадоў. Хлопчыкаў шпіталізавалі ў раённую лякарню. Двух з іх у цяжкім стане на рэанімабілях даставілі ў Гомель. Пазней туды ж перавезлі і астатніх пацярпелых дзяцей. Школьнікі распавялі, што пілі невядомую вадкасць. Як выявілася пазней, хутчэй за ўсё гэта была чамярычная настоўка — сродак для барацьбы з вошамі. Па словах бабулі аднаго са школьнікаў, ён выцягнуў бутэльку з гэтай настойкай з бабулінай шафы. Акрамя 67% этылавага спірту ў настойцы змяшчаюцца смяротныя алкалоіды. Для чалавека яна смяротна небяспечная. Дзяцей удалося выратаваць дзякуючы таму, што педагогі санаторыя пачалі прамываць ім страўнікі яшчэ да прыезду дактароў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: tut.by Пяцярых хлопчыкаў, якія атруціліся вадкасцю для барацьбы з вошамі, перавялі з рэанімацыі Гомельскай абласной лякарні ў звычайныя палаты. Цяпер іх жыццю...
|
|