Падчас закрыцця мотасезону ў Мінску байкеру адарвала нагу. 21.by

Падчас закрыцця мотасезону ў Мінску байкеру адарвала нагу

17.09.2017 11:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кадр з відэа з месца здарэння

Падчас закрыцця мотасезону ў Мінску сур’ёзна пацярпеў адзін з байкераў, які ехаў у калоне — яго матацыкл сутыкнуўся з “Хондай”. Інцыдэнт адбыўся на трасе Мінск — Нацыянальны аэрапорт.

Як паведамляе TUT.by са спасылкай на відавочцаў аварыі, аўтамабіль перакуліўся, а байкеру адарвала частку нагі.

Паводле звестак ДАІ Мінскай вобласці, за рулём “Хонды” быў 49-гадовы мінчанін, які дапусціў сутыкненне праз няправільна выбраны бакавы інтэрвал.

Традыцыйны мотапрабег H.O.G. Rally Minsk праходзіў у суботу, 16 верасня. На гэтае свята прыехаў старэйшы сын кіраўніка краіны Віктар Лукашэнка. Таксама там прысутнічаў міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадр з відэа з месца здарэння Падчас закрыцця мотасезону ў Мінску сур’ёзна пацярпеў адзін з байкераў, які ехаў у калоне — яго матацыкл сутыкнуўся з “Хондай”....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика