У ДТЗ у Мінску мужчыну даставалі з лабавога шкла аўтамабіля (фота)
19.09.2017 09:04
—
Разное
|
![]() Фота аддзела ДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы. У ДТЗ у Мінску мужчыну даставалі з лабавога шкла аўтамабіля. Увечары 18 верасня на Нёманскай вуліцы Mercedes сутыкнуўся з прыпаркаваным эвакуатарам. Апошні ад удару адляцеў на мікрааўтобус Renault Master. Як паведамілі ў аддзеле ДАІ Фрунзенскага раёна, 41-гадовы пасажыр Mercedes, які сядзеў на пярэднім сядзенні, засеў у лабавым шкле. Мужчыну шпіталізавалі ў Бальніцу хуткай меддапамогі. Астатнія пасажыры легкавіка і кіроўца з месца здарэння ўцяклі. ДАІ праводзіць праверку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота аддзела ДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы. У ДТЗ у Мінску мужчыну даставалі з лабавога шкла аўтамабіля. Увечары 18 верасня на Нёманскай вуліцы Mercedes сутыкнуўся з... |
|