Тры жыхаркі Гродна пайшлі па журавіны і заблукалі ў памежнай зоне
21.09.2017 15:56
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: vitvesti.by Тры жыхаркі Гродна, якія адпачывалі на лецішчы, пайшлі па журавіны, набралі поўныя кошыкі і толькі тады зразумелі, што згубілі арыентацыю на мясцовасці і заблукалі ў памежнай зоне. Здарэнне адбылося ўвечары 20 верасня. З просьбай аб дапамозе жанчыны звярнуліся да знаёмых праз мабільную сувязь. Тыя паведамілі пра здарэнне памежнікам. Да пошуку падключыліся міліцыянеры і ратавальнікі. Як інфармуеДзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, раніцай 21 верасня жанчын знайшлі. Яны знаходзіліся каля возера. Усе яны ўжо вярнуліся дахаты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: vitvesti.by Тры жыхаркі Гродна, якія адпачывалі на лецішчы, пайшлі па журавіны, набралі поўныя кошыкі і толькі тады зразумелі, што згубілі... |
|