Мінская міліцыя знайшла кампанію з 5 чалавек, якая не разлічылася ў кавярні. 21.by

Мінская міліцыя знайшла кампанію з 5 чалавек, якая не разлічылася ў кавярні

26.09.2017 06:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

Мінская міліцыя знайшла кампанію з 5 чалавек (чатырох мужчын і жанчыну), якая не разлічылася па рахунку ў адной з кавярняў сталіцы па вуліцы Матусевіча (не заплацілі 550 рублёў). Яны зрабілі чарговую замову, выйшлі падыхаць свежым паветрам і не вярнуліся. 20 верасня ў праграме “Зона Х” на тэлеканале “Беларусь 1” быў паказаны запіс камер відэаназірання, якія зафіксавалі зламыснікаў. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Фрунзенскага РУУС Наталля Аскірка, пільныя грамадзяне дапамаглі высветліць асобы мужчын і жанчыны, фігурантаў распачатай крымінальнай справы. Якраз да праваахоўнікаў звярнуліся яшчэ двое пацярпелых уладальнікаў кавярняў. Яны пазналі на відэа кліентаў, якія таксама не разлічыліся па рахунку і зніклі.

На сённяшні дзень знойдзеныя ўцекачы ўжо разлічыліся з усімі кавярнямі, працягваюцца разбіральніцтвы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Мінская міліцыя знайшла кампанію з 5 чалавек (чатырох мужчын і жанчыну), якая не разлічылася па рахунку ў адной з кавярняў сталіцы па вуліцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика