У Мінску шукаюць пацярпелых ад гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару. 21.by

У Мінску шукаюць пацярпелых ад гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару

27.09.2017 15:33 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

У Мінску шукаюць пацярпелых ад гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару. У здзяйсненні гэтых злачынстваў абвінавачваецца 27-гадовы Яўген Даніловіч. Следчы камітэт распаўсюдзіў яго фота. Мужчына здзейсніў два напады на жанчын. Першы выпадак адбыўся ўвечары 11 верасня ў пад’ездзе дома па вуліцы Кунцаўшчына, другі — у той жа дзень у пад’ездзе дома па вуліцы Матусевіча. Зламыснік спрабаваў распрануць жанчын ва ўзросце 37 і 28 гадоў, утрымліваў іх, дакранаўся рукамі да іх цела.

Праваахоўнікі маюць інфармацыю, што Даніловіч здзейсніў у сталіцы яшчэ два аналагічныя злачынствы. Аднак такіх выпадкаў можа быць і больш. Следства просіць адгукнуцца пацярпелых, якія апазналі на здымку мужчыну.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У Мінску шукаюць пацярпелых ад гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару. У здзяйсненні гэтых злачынстваў абвінавачваецца 27-гадовы Яўген Даніловіч....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика