На МКАД фура сутыкнулася з аўтобусам. 21.by

На МКАД фура сутыкнулася з аўтобусам

30.09.2017 13:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Мінская кальцавая аўтадарога. Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

На МКАД адбылося сутыкненне фуры “Вольва” з аўтобусам. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Кастрычніцкага раёна Мінска, гэта здарылася ў суботу, 30 верасня прыкладна а пятай раніцы. Фура ішла па другой паласе знешняга кальца МКАД з боку вуліцы Кіжаватава ў кірунку вуліцы Бабушкіна і сутыкнулася з аўтобусам, які ішоў па першай паласе

Ад удару аўтобус наехаў на металічную агароджу, якая раздзяляе сустрэчныя патокі, выехаў на ўнутранае кальцо і там сутыкнуўся з бакавой агароджай.

Кіроўца аўтобуса, яго пасажырка, а таксама кіроўца фуры атрымалі лёгкія пашкоджанні і былі дастаўленыя ў лякарню. Там ім аказалі неабходную дапамогу і адпусцілі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца фуры дапусціў няўважлівасць падчас язды, таму і адбылося сутыкненне.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінская кальцавая аўтадарога. Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў На МКАД адбылося сутыкненне фуры “Вольва” з аўтобусам. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика