У Шклове гарэў інтэрнат, эвакуявалі 19 чалавек. 21.by

У Шклове гарэў інтэрнат, эвакуявалі 19 чалавек

01.10.2017 13:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

У Шклове ў ноч на нядзелю гарэў інтэрнат па вуліцы Першамайскай. Як перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, узгаранне адбылося на першым паверсе ў тамбуры цэнтральнага ўваходу ў будынак. На момант прыбыцця пажарных з дзвярэй на выхадзе ішоў дым.

Выратавальнікі праз запасныя выхады вывелі з інтэрнату 19 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей. Ніхто не пацярпеў. Згарэлі чатыры дзіцячыя каляскі і ровар, пакінутыя ў тамбуры, знішчаныя дзверы, закураныя сцены і столь у калідоры.

У інтэрнаце 55 пакояў, будынак абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй. Прычыны пажару высвятляюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Шклове ў ноч на нядзелю гарэў інтэрнат па вуліцы Першамайскай. Як перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, узгаранне адбылося на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика