У Астравецкім раёне сям’я пенсіянераў пацярпела ад выбуху самаробнага катла
01.10.2017 17:01
—
Разное
|
Фота з адкрытых крыніцаў У Астравецкім раёне ў прыватным доме выбухнуў самаробны ацяпляльны кацёл на цвёрдым паліве. У выніку здарэння пацярпелі два чалавекі, Здарэнне адбылося ў аграгарадку Малі каля 11-й раніцы 30 верасня. Гаспадар дома атрымаў апёкі 12% цела вадзяным парам, яго жонка — ірваную рану сцягна. Абодва — пенсіянеры. Пацярпелых адвезлі ў лякарню. Ад выбуху ў доме выбіла шкло ў вокнах. Меркаваная прычына здарэння — парушэнне правілаў эксплуатацыі ацяпляльнага абсталявання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з адкрытых крыніцаў У Астравецкім раёне ў прыватным доме выбухнуў самаробны ацяпляльны кацёл на цвёрдым паліве. У выніку здарэння пацярпелі два чалавекі,...
|
|