У Глыбоцкім раёне хлопчык патануў у сажалцы на падворку дома
02.10.2017 14:34
—
Разное
|
![]() Фота: sk.gov.by У Глыбоцкім раёне 5-гадовы хлопчык патануў у сажалцы на падворку дома. Разам з бацькам ён прыехаў з Віцебска да сваіх бабулі і дзядулі. афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, трагічнае здарэнне адбылося 30 верасня. Дарослыя раптам заўважылі, што хлопчык знік. Толькі праз 10 хвілін бацька знайшоў сына ў сажалцы. Адзначаецца, што яна не агароджаная, праз яе пракладзены насціл, у канцы якога, відаць, і ўпала ў ваду дзіця. На месца прыязджала хуткая дапамога, але было ўжо запозна. Медыкі канстатавалі смерць хлопчыка. Месца здарэння аглядалі следчыя, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У Глыбоцкім раёне 5-гадовы хлопчык патануў у сажалцы на падворку дома. Разам з бацькам ён прыехаў з Віцебска да сваіх бабулі і дзядулі. Як інфармуе... |
|