У Гродне пасажыр напаў на кантралёрку. 21.by

У Гродне пасажыр напаў на кантралёрку

03.10.2017 06:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: beltransport.by

Напад на кантралёра грамадскага транспарту адбыўся ў Гродне на мінулых выходных. Пра інцыдэнт паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Тралейбус пад'ехаў на прыпынак "Універсам Кастрычніцкі" па вуліцы Савецкіх Памежнікаў. Там у транспарт зайшла 39-гадовая кантралёрка, якая стала правяраць у пасажыраў аплату праезду. Выявілася, што 59-гадовы мужчына ехаў "зайцам". Кантралёрка папрасіла яго выйсці для разбору. Аднак пасажыр штурхнуў жанчыну, у выніку яна атрымала удар грудной клеткі і пашкодзіла палец на руцэ.

Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца здарэння, затрымалі мужчыну. На яго пачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да службовай асобы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: beltransport.by Напад на кантралёра грамадскага транспарту адбыўся ў Гродне на мінулых выходных. Пра інцыдэнт паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика