У Смалявіцкім раёне з трасы ў катлаван заляцелі дзве фуры (відэа). 21.by

У Смалявіцкім раёне з трасы ў катлаван заляцелі дзве фуры (відэа)

03.10.2017 16:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: abw.by

У Смалявіцкім раёне з трасы ў катлаван заляцелі дзве фуры. Першая апынулася там удзень 2 кастрычніка, другая — уначы 3 кастрычніка. Як інфармуе БЕЛТА, здарэнні адбыліся на 377-м кіламетры аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі, побач з вёскай Бярозавая Гара.  

Рамонтныя работы ідуць на адной з палос руху, будуецца падземны пераход. Учора ў катлаван трапіў Renault з паўпрычэпам. Па словах кіроўцы, не спрацавалі тармазы. У катлаване фура загарэлася. 62-гадовы кіроўца, жыхар Гродзенскай вобласці, атрымаў траўмы (у яго закрыты пералом 9-10 рэбраў), аднак шпіталізацыя яму не спатрэбілася.

У ноч з панядзелка на аўторак у тую ж “пастку” трапіў Volvo NH12, якім кіраваў 34-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці. Ён няправільна выбраў хуткасць, у выніку не саўладаў з кіраваннем і фура заляцела ў катлаван. Мужчына атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: abw.by У Смалявіцкім раёне з трасы ў катлаван заляцелі дзве фуры. Першая апынулася там удзень 2 кастрычніка, другая — уначы 3 кастрычніка. Як інфармуе БЕЛТА,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика