Брэсцкага пенсіянера абакралі чацвёра расіян, якія назваліся сацработнікамі. 21.by

Брэсцкага пенсіянера абакралі чацвёра расіян, якія назваліся сацработнікамі

03.10.2017 19:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: oren.ru

Чацвёра расіян, прыкінуўшыся сацработнікамі, абакралі ў Брэсце пенсіянера. Як інфармуе БЕЛТА, інцыдэнт адбыўся 26 верасня.

86-гадовы жыхар Брэста распавёў міліцыянтам, што да яго зайшлі невядомыя, якія назваліся сацыяльнымі работнікамі. Пасля іх візіту пенсіянер недаліўчыўся 6,5 тысячы рублёў.

Праваахоўнікі здолелі затрымаць падазраваных у злачынстве. Гэта былі чацвёра жыхароў Варонежскай і Смаленскай абласцей Расіі. Скрадзеныя грошы ў іх забралі і вярнулі ўладальніку.

Міліцыя перасцерагае пажылых людзей ад таго, каб пускаць у дом пабочных асобаў. Калі госці, якія называюцца работнікамі сацыяльных, жыллёва-эксплуатацыйных ды іншых службаў, усё ж увайшлі ў жытло, трэба запатрабаваць у іх дакументы. Пры адмове паказваць дакументы варта затэлефанаваць у міліцыю па тэлефоне 102.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: oren.ru Чацвёра расіян, прыкінуўшыся сацработнікамі, абакралі ў Брэсце пенсіянера. Як інфармуе БЕЛТА, інцыдэнт адбыўся 26 верасня. 86-гадовы жыхар Брэста...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика