У Мінску на праспекце Дзяржынскага грузавік пратараніў тралейбус. 21.by

У Мінску на праспекце Дзяржынскага грузавік пратараніў тралейбус

03.10.2017 19:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

Сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося  ўдзень 3 кастрычніка на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Любімава, піша tut.by

На скрыжаванні грузавік урэзаўся ў тралейбус. Пасля сутыкнення тралейбус выехаў на тратуар, а грузавік — на паласу сустрэчнага руху, дзе знёс святлафор. Па словах відавочцаў і відэазапісах, кіроўца тралейбуса ехаў на чырвонае святло і не саступіў дарогу фуры, якая ехала па праспекце Дзяржынскага на зялёны сігнал святлафора.

Афіцыйная прадстаўніца Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка распавяла, што ратавальнікі выязджалі на праспект Дзяржынскага, але іх дапамога не спатрэбілася: заблакаваных у транспарце людзей не было. 

У ДАІ кажуць, што ў ДТЗ ёсць пацярпелыя, але колькасць траўмаваных не называюць. Паводле інфармацыі tut.by, траўмы пры аўтааварыі атрымалі не менш за тры чалавекі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося  ўдзень 3 кастрычніка на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Любімава, піша tut.by.  На скрыжаванні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика